
Кандыдыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая ўзгадала, што гэта падзея – адна з найважнейшых у мінулым стагоддзі для нашай краіны.
Яна адзначыла, што абвяшчэнне 27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам поўнага дзяржаўнага суверэнітэту стала першым крокам да аднаўлення незалежнасці Беларусі.
“Незалежная дзяржава – вышэйшая ступень існавання любой нацыі, найвялікшая яе каштоўнасць. І таму зараз наш святы абавязак – захаваць і ўмацаваць нашу незалежнасць і перадаць яе нашым нашчадкам”, – піша Канапацкая на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў інтэрнэце.
Яна абяцае, што ў выпадку яе выбрання прэзідэнтам, у дзяржаўным календары абавязкова знойдзецца месца для гэтай знамянальнай даты.
“Са святам, сябры!” – так заканчвае сваё пасланне Канапацкая.