Сяргей Чэрачэнь. Фота: svaboda.org

Раней штаб Сяргея Чэрачня падаў заяўку на правядзенне 138 пікетаў у Мінску, але ніводнага з іх не будзе.

– Такое рашэнне прынята, каб не размываць той электарат, які прыходзіць на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, – тлумачыць кандыдат у прэзідэнты. – Мы з ёй, скажам так, салідарны.

– Чым тады плануеце заняцца ў бліжэйшыя дні?

– Буду даваць інтэрв’ю, прэс-канферэнцыі, удзельнічаць у дэбатах. У асноўным будзем працаваць анлайн. Каб тыя людзі, якія хочуць бачыць канструктыўных кандыдатаў, маглі задаць пытанні па хвалюючых тэмах і атрымаць на іх адказы.

– Але што перашкаджала вам адначасова і пікеты ладзіць?

– Тая аўдыторыя, з якой зараз працуе Святлана, якраз і наведвае пікеты. Гэта яе аўдыторыя, таму не варта ўносіць разлад у іх успрыняцце сітуацыі. Наша мэтавая аўдыторыя – гэта больш тыя людзі, якія сядзяць у кабінетах ці ў офісах за экранам манітора. Таму і выбралі такі фармат зносін з імі.

Поделиться ссылкой: