Фота: Belsat.eu

Аб’яднаны штаб наведвае трэці горад за дзень.

Святлана Ціханоўская, кандыдатка на прэзідэнцтва, разам з паплечніцамі Веранікай Цапкалай і Марыяй Калеснікавай прыехалі ў Бабруйск, дзе ладзяць агітацыйны пікет. Гэта трэці горад за дзень, які яны наведваюць 25 ліпеня. Раней пікеты ладзіліся ў Воршы і Магілёве.

Пачатак пікету ў Бабруйску быў прызначаны на 21:00 на стадыёне на вуліцы Урыцкага. Ад самага пачатку быў запоўнены амаль увесь стадыён. Прыйшлі каля 2000 чалавек, паведамляе Белсат.

Ва ўсіх шмат нацыянальнай сімволікі.

Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Фота: Belsat.eu
Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Фота: Belsat.eu

Калі на пікеце з’явіліся Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава, натоўп пачаў скандаваць «Света! Света!» Як і на мінулых пікетах кандыдатку на прэзідэнцтва і прадстаўніц аб’яднанага штабу суправаджае ахова.

Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Фота: Belsat.eu

Святлана распачала ўжо традыцыйную сваю прамову пра мужа-блогера, Сяргея Ціханоўскага, пра тое, як ён пабачыў праблемы беларускага народу, пра тое, які ціск на яго аказваўся. Святлана распавядае, як улады спужаліся папулярнасці блогера і самой Святланы і нагадвае, як Сяргея ў выніку правакацыі ў Горадні затрымалі.

«Мяне да гэтага падштурхнула каханне. Мой муж быў за кратамі, і я падала дакументы дзеля яго. Я разумела, што людзі ставілі подпіс за мяне, бачачы шырокую спіну Сяргея за мной«.

Людзі крычаць: «Маладзец, мы з табой!»

«Вы заслугоўваеце лепшага жыцця. Сяргей сядзіць зараз за ўсіх вас», – кажа Святлана Ціханоўская.

«Свабоду! Свабоду!» – крычыць натоўп.

«Свабоду ўсім палітвязням», – кажа Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Фота: Belsat.eu

Далей выступае прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава. Яна пачала сваю прамову па-беларуску.

Перш за ўсё яна падзякавала фабрыцы «Славянка», якая шыла маскі. Узгадала пра тое, як Лукашэнка назваў Бабруйск брудным як свінарнік.

«Як толькі нас не абзывалі за 26 гадоў, мы больш не будзем гэта трываць!»

Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Фота: Belsat.eu
Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Вядучы пікету папрасіў людзей уключыць ліхтарыкі на тэлефонах. Фота: Belsat.eu

«Мы хочам, каб нашыя пенсіянеры жылі як на Захадзе ці нават лепш. Каб яны маглі з’ездзіць у падарожжа», – кажа Вераніка Цапкала, прадстаўніца штабу Валера Цапкалы.

Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Фота: Belsat.eu
Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Вечаровы Бабруйск / фота афіцыйнага каналу ў тэлеграме Віктара Бабарыкі

Вераніка Цапкала кажа, што трэба зрабіць, каб адбыліся сумленныя выбары: не хадзіць на датэрміновае галасаванне, апранаць белыя бранзалеты (каб паказаць прыхільнасць да каманды Ціханоўскай) і ўдзельнічаць у кампаніі «Сумленныя людзі» па электроннаму падліку галасоў.

Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску (фота, відэа)
Фота: Belsat.eu

Пікет аб’яднаных штабоў скончаны. Людзі спяваюць «Тры чарапахі» і паціху разыходзяцца.