Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская працягвае ездзіць па краіне і выступаць на мітынгах. Зараз яна разам са сваёй камандай прыехала ў Наваполацк. На мерапрыемства прыйшлі тысячы людзей. Сёння кандыдатка выступіць таксама ў Віцебску, паведамляе Наша Ніва.

За кіламетр ад месца мітынгу стаялі машыны, людзей столькі шмат, што прыпаркавацца немагчыма.

Фенаменальна: тысячы людзей віталі Ціханоўскую ў вотчыне Качанавай, у Наваполацку (фота, відэа)

У 16:55 з’явілася сама Ціханоўская пад воплескі натоўпу. У натоўпе можна пабачыць нацыянальную сімволіку.

«Света, Света», — вітаюць кандыдатку людзі.

Ціханоўская пачала сваё выступленне з кароткага апісання свайго жыцця і дзейнасці мужа — Сяргея Ціханоўскага.

Фенаменальна: тысячы людзей віталі Ціханоўскую ў вотчыне Качанавай, у Наваполацку (фота, відэа)

Ціханоўская кажа, што спачатку вельмі баялася, калі прыняла рашэнне зарэгістравацца, але потым зразумела, што не можа падвесці Сяргея і людзей, якія яго падтрымалі.

«Мы цяпер адна сіла», — сказала Ціханоўская аб аб’яднанні штабоў.

Кандыдатка зноў паабяцала, што ідзе ў прэзідэнты не больш, чым на паўгода. Яе галоўная мэта — правядзенне новых сумленных выбараў у краіне. Ціханоўская запэўнівае, што палітычных амбіцый ў яе няма.

«Не прыходзьце на датэрміновае галасаванне, прыходзьце 9 чысла», — кажа Ціханоўская.

Фенаменальна: тысячы людзей віталі Ціханоўскую ў вотчыне Качанавай, у Наваполацку (фота, відэа)

Пасля выступу натоўп ізноў палка крычаў: «Света, Света!» і «Любім, можам, пераможам!».

Пасля Ціханоўскай слова на трыбуне ўзяла Марыя Калеснікава.

Фота Надзеі Бужан

Поделиться ссылкой: