У Гродне на пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, што ладзіўся ў Каложскім парку, прыйшлі больш за паўтары тысячы чалавек.

“Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця” — Ціханоўская звярнулася да гродзенцаў па тэлефонеДавераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты напачатку сустрэчы паведамілі, што самой яе не будзе з прычыны таго, што зараз яна на сустрэчы ў Барысаве. Тым не менш праз некаторы час у дынаміках з’віўся голас Святланы, якая вітала гродзенцаў праз тэлефон і дзякавала за падтрымку.

Калі ласка, падтрымлівайце мяне і адзін аднаго. Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця!” – гучаў яе голас у дынаміках.

Яе зварот быў кароткім, яна паабяцала, што абавязкова наведае Гродна ў межах выбарчай кампаніі і заклікала 9 жніўня аддаць на выбарчых участках свае галасы за яе. Гэта выклікала бурныя авацыі ў прысутных.

На пікеце прамаўляла напэўна самая вядомая зараз у Гродне пенсіянерка – Галіна Андрэйчык, якая 29 мая, калі арыштоўвалі Сяргея Ціханоўскага, размаўляла з ім на плошчы Савецкай.

“Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця” — Ціханоўская звярнулася да гродзенцаў па тэлефонеСпадарыня Галіна звярнулася да членаў выбарчых камісій, да прадстаўнікоў сілавых органаў і заклікала іх не парушаць законаў, не дапускіць фальсіфікацыі выбараў і быць разам з народам.

У свабодным мікрафоне бралі слова ўсе жадаючыя і кожны распавядаў пра праблемы на сваёй працы, у сваім калектыве. Выступоўцы выказваліся за перамены і заклікалі 9 жніўня ўсіх прыйсці на выбары і падтрымаць Святлану Ціханоўскую.

А вось што карэспандэнту “Народнай Волі” казалі людзі пра тое, чаму яны вырашылі сёння прыйсці на пікет Ціханоўскай.

Студэнткі Насця і Кацярына, якая гаворыць: “Мы прыйшлі, каб падтрымаць нашых людзей, мы таксама за перамены. Я хутка скончу навучальную ўстанову і змагу адсюль паехаць, каб знайсці працу. Але хто ў гэтай краіне дапаможа зарабіць пенсію для маёй мамы, якой 47 год і яна ходзіць з месца на месца і нічога не можа знайсці вышэй за заробак у 400 рублёў”.

Яе сяброўка: “І я прыйшла сюды, бо мне крыўдна за тое, што ні я, ні мае бацькі не могуць жыць, як людзі, як еўрапейцы”.

Мікалай Фёдаравіч, перадпенсійнага ўзросту: “Я намерваўся галасаваць за Бабарыку, але сітуацыя так павярнулася, што свой годас аддам за Святлану Ціханоўскую – гэта наш адзіны шанец і нам нельга яго ўпусціць”.

Аляксей Мітрохін: “Прыйшла пара ўсё змяніць, і не толькі я гэтага хачу: мільёны людзей па ўсёй краіне жадаюць перамен. Людзі ўжо перасталі баяцца”.

Сям’я Пятроўскіх (тата, мама, сын і дачка).

Сын: “Я студэнт і мая сястра таксама. Мы тут, бо хочам пераменаў у нашым жыцці. Далей нельга так жыць, замучыла ўжо гэтае жабрацтва”.

Тата: “Мы з жонкай таксама падтрымліваем нашых дзяцей, а таму сёння разам з імі тут”.

Дачка: “Улада павінна бачыць, што мы хочам перамен і ўжо не спынімся”.

На мітынгу час ад часу гучаў лозунг: “Верым, можам, пераможам!”. Дарэчы, гэтыя словы ўпершыню прагучалі ў гэтым парку на мітынгу ў падтрымку незалежнага кандыдата ў 2010 годзе.

І сёння ў Каложскім парку луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Пікет працягваўся больш дзвюх гадзін.

“Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця” — Ціханоўская звярнулася да гродзенцаў па тэлефоне

Поделиться ссылкой: