Беларусы з усяго свету ўдзельнічаюць у новым анлайн-флэшмобе. Яны адзеліся ў традыцыйныя беларускія строі і запісалі відэа.

Анлайн-флэшмоб “Беларускі строй” запусцілі ініцыятывы “Tradycyja” і “Традыцыйны строй”. Яны падкрэсліваюць, што беларускі строй — гэта ідэнтычнасць беларусаў, сувязь з продкамі. А яшчэ гэта сувязь з народам на радзіме тых нашых землякоў, якія знаходзяцца ў розных краінах свету. Яна дапамагае адчуць еднасць, перадае Еўрарадыё.

У відэароліках гучыць кампазіцыя “Полька” ў выкананні гурта Vuraj.

Поделиться ссылкой: