Лідскі замак. Фота: Aleksandr Grynn

Тэатр імя Янкі Купалы завершыць свой юбілейны соты сезон паказам бессмяротнай п’есы ў культурнай сталіцы Беларусі, якой зараз з’яўляецца Ліда.

Прэм’ера гэтага спектакля, візітоўкі Купалаўскага тэатра, адбылася 23 мая 1944 года. Напрыканцы 2019 года “Паўлінка” была ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Паказ у Лідзе намечаны на 31 ліпеня, перад днём горада. Наведаць яго можна будзе бясплатна.

Поделиться ссылкой: