Зміцер Дашкевіч. Фота: belaruspartisan.org

Зміцер Дашкевіч быў актыўным удзельнікам і арганізатарам шматлікіх масавых акцый і кампаній дэмакратычных сіл Беларусі. Яго шмат разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, каралі арыштамі і штрафамі.

У 2006 годзе Зміцер Дашкевіч быў абвінавачаны ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і асуджаны на паўтара года зняволення.

У 2011 годзе актывіст таксама быў асуджаны на 2 гады зняволення нібыта за хуліганства, хаця тая сітуацыя была правакацыяй.

Зараз Зміцер Дашкевіч рэгулярна бярэ ўдзел у Курапацкай варце, займаецца прадпрымальніцтвам і гадуе разам з жонкай Настай траіх дзетак….

– Я ў гэтай прэзідэнцкай кампаніі, дзякуй Богу, ніякім чынам не ўдзельнічаю, – кажа
Зміцер. – Ды і сітуацыя такая, што з намі альбо без нас, але гэтым уладам ужо не так доўга засталося…

Поўны тэкст гутаркі Алеся Святланіча са Змітром Дашкевічам чытайце ў газеце «Народная Воля» за 21 ліпеня

Поделиться ссылкой: