Фото https://www.osh.by

Сёння на радыё былі выступы Святланы Ціханоўскай і Андрэя Дзмітрыева. У сераду выступяць Ганна Канапацкая (а 8.00) і Сяргей Чэрачань (з 8.30).

А вось заўтра ўсе кандыдаты, апроч Лукашэнкі, будуць мець выступ на тэлеканале «Беларусь-1». Што праўда, гэта не прайм-тайм. Выступы адбудуцца ад 17:00 да 19:00, паведамляе Наша Ніва.

Святлана Ціханоўская пачне першай (г.зн. а 17-й), затым будзе час Ганны Канапацкай (17:30). А 18:00 пачнецца эфір Сяргея Чэрачня, а з 18:30 — Андрэя Дзмітрыева.

Праз тыдзень, 28 ліпеня (серада) расклад такі:

Сяргей Чэрачэнь з 17:00, затым — Андрэй Дзмітрыеў, пасля — Святлана Ціханоўская (18:00) і пры канцы Ганна Канапацкая (з 18:30 да 19:00).

Заўтра кандыдаты ў прэзідэнты выступяць па тэлебачанні. Расклад

Тэледэбаты павінны адбыцца 30 ліпеня. Канапацкая ад дэбатаў адмовілася.

Поделиться ссылкой: