Штаб Ціханоўскай звярнуўся з просьбай ахвяраваць у яе выбарчы фонд, іншым кандыдатам грашовая дапамога не патрэбна

3397

Штаб Святланы Ціханоўскай звярнуўся з просьбай да грамадзян ахвяраваць у выбарчы фонд кандыдаткі ў прэзідэнты, паведамляе Радыё Свабода.

«Зрабіце ўнёсак у выбарчы фонд Святланы Ціханоўскай, — гаворыцца ў распаўсюджаным ад імя штабу паведамленні. — Калі вы хочаце падтрымаць перадвыбарную кампанію нашай кандыдыткі і зрабіць добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд, то такая магчымасьць ёсць».

– Рахунак: BY18 AKBB 3014 0002 9216 1007 0000 у ААТ «Беларусбанк»
– БІК AKBBBY2X
– УНП 100325912

У прызначэнні плацяжу трэба паведамляць, што гэта добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд Ціханоўскай Святланы Георгіеўны.

Фізічнай асобе, якая робіць унёсак у выбарчыя фонды кандыдатаў праз банк, трэба пры сабе мець пашпарт. Фізічная асоба можа пералічыць у выбарчы штаб да 20 базавых велічынь (540 рублёў). Юрыдычныя асобы могуць пералічыць да 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

На сайце Цэнтрвыбаркама інфармацыя пра выбарчыя фонды прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду не абнаўлялася амаль месяц.

А які іншыя кандыдаты?

Згодна са звесткамі ЦВК на 24 чэрвеня, на рахунак Святланы Ціханоўскай паступіла 6755 рублёў, Ганны Канапацкай — 4000, Сяргея Чэрачня — 2600, Андрэя Дзмітрыева — 57. Аляксандар Лукашэнка ад стварэння выбарчага фонду адмовіўся.

Спраўдзіць актуальныя сумы ў штабах кандыдатаў не ўдаецца. Ганна Канапацкая сказала Свабодзе, што даўно не цікавілася станам рахунку, бо вырашае куды больш пільныя задачы. Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што не абазнаны, хто і ў якой ступені дапамагаў. А Сяргей Чэрачань адзначыў, што рахунак будзе аўтаматычна папоўнены з асабістых сродкаў, як толькі стануць зразумелымі маштаб і геаграфія агітацыі.

На пачатку збору подпісаў найбольшыя сродкі прыцягнулі Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала — 155000 і 54000 рублёў адпаведна. Аднак Цэнтарвыбаркам 14 ліпеня адмовіў ім у рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!