Фота з сайта https://nn.by/

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы абвергла чуткі пра яго шпіталізацыю.

«Традыцыйнае — не дачакаецеся», — сказала Эйсмант на просьбу ria.ru пра каментар у сувязі з пашырэннем у шэрагу тэлеграм-каналаў інфармацыі, што ў Аляксандра Лукашэнкі здарыўся гіпертанічны крыз і ён шпіталізаваны, паведамляе Наша Ніва.

У гэтых паведамленнях таксама адзначаецца, што пагаршэнне самаадчування Лукашэнкі адбылося праз гадзіну пасля сустрэчы ў Мінску з прэм’ерам РФ Міхаілам Мішусціным у пятніцу.

Поделиться ссылкой: