На 21 ліпеня ў Гомелі запланавана ўрачыстае адкрыццё гарадской паліклінікі, якую жыхары вуліцы Мазурава ды прылеглых мікрараёнаў чакалі больш як дзве пяцігодкі. Чакаецца прыезд прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Будаваць паліклініку для дзяцей і дарослых пачалі яшчэ ў 2009 годзе. Ад выбараў да выбараў будоўлю “марозілі” праз недахоп фінансавання.

Сёлета ўвесь ліпень аўральнымі тэмпамі тут наводзілі парадак у карпусах і на прылеглай тэрыторыі. Устанавілі нават кантэйнеры з сотнямі пітуній.

На адкрыццё паліклінікі ў Гомелі чакаюць ЛукашэнкуПаліклініка разлічана на 850 наведванняў у змену, яна мае камп’ютэрны тамограф і сваю водалячэбніцу.

На адкрыццё паліклінікі ў Гомелі чакаюць Лукашэнку

Поделиться ссылкой: