Джэніфер Мур развітваецца з Беларуссю

На старонцы амерыканскай амбасады ў Мінску ў Твітары ў інтэрнэце з’явіўся развітальны відэазварот Часовай паверанай ў справах Злучаных Штатаў ў Бларусі Джэніфер Мур з нагоды зявяршэння яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Я ад’язджаю з пачуццём моцнай прыхільнасці і павагі да Беларусі і яе народа. Куды б я не ездзіла, я была расчуленая вашай дабрынёй і гасціннасцю. Мяне натхнялі беларусы, якія самааддана паляпшаюць месцы, дзе яны жывуць… Мяне асабліва ўразіла маладое пакаленне. Я шчыра спадзяюся, што ім будзе дадзеная магчымасць цалкам рэалізаваць свой патэнцыял і стаць на чале квітнеючай і дэмакратычнай Беларусі”, – гаворыць амерыканская дыпламатка ў ім.

Напярэдадні кіраўнік беларускага Міністэрства замежных спраў Уладзімір Макей уручыў Джэніфер Мур нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь “Партнёрства”.

 

Поделиться ссылкой: