Чарга стаяла шмат гадзін. Фота: Еўрарадыё

Вялізная чарга да ЦВК у Мінску стаяла і ў апошнія хвіліны працы камісіі. Яна расцягнулася больш чым на кіламетр, у ёй было каля 2500 чалавек. Людзі падавалі ў камісію скаргі на парушэнне сваіх правоў пры нерэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў — Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Еўрарадыё вядзе стрым з месца падзей. Некаторыя людзі з чаргі казалі, што прастаялі шэсць гадзін. Міліцыя папярэджвала, што ЦВК працуе да 18:50 і прапанавала разыходзіцца. Пасля людзі з чаргі пайшлі да паштамту, каб адправіць скаргі па пошце. Аднак падземны пераход перакрыў АМАП.

Што адбываецца ў цэнтры Мінска

Што адбываецца ў цэнтры Мінска

Што адбываецца ў цэнтры Мінска

Што адбываецца ў цэнтры Мінска

Паштамт каля плошчы закрылі нібыта па тэхнічных прычынах. На пошце на чыгуначным вакзале адключылі святло.

Па рэкамендацыі міліцыі ў сталіцы перакрываліся станцыі метро «Кастрычніцкая»,  «Купалаўская» і «Плошча Перамогі».

Не абышлося без затрыманняў людзей супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Са спісам затрыманых можна азнаёміцца на сайце spring96.org.

Што адбываецца ў цэнтры МінскаШто адбываецца ў цэнтры МінскаЗноў пацярпелі журналісты. Міліцыянеры затрымлівалі карэспандэнтаў Свабоды Антона Трафімовіча і БелаПАН Віялету Саўчыц.