Прыхільнікі Бабарыкі падаюць скаргі ў ЦВК. Фота: Еўрарадыё

Даўжэзная чарга з’явілася 15 ліпеня на плошчы Незалежнасці. Беларусы пайшлі ў Цэнтрвыбаркам са скаргамі на парушэнне сваіх правоў пры нерэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў. Як паведамляе Еўрарадыё, у чарзе стаяць дзясяткі людзей, і яна пастаянна павялічваецца.

Падаваць такія скаргі прапанаваў напрэдадні штаб Віктара Бабарыкі. Хаця група Бабарыкі набрала неабходную колькасць подпісаў за яго вылучэнне, ЦВК адмовіўся рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, быццам дэкларацыя аб даходах Бабарыкі не адпавядае рэальнасці. У якасці доказу яна спаслалася на матэрыялы незавершанага следства супраць экс-банкіра, якое лічыць, што ў Бабарыкі былі незаконныя даходы.

Пра тое, што прывяло людзей сёння на плошчу Незалежнасці, глядзіце ў відэасюжэце Еўрарадыё.

Поделиться ссылкой: