
У беларускім войску зноў надзвычайнае здарэнне: пакончыў з сабой вайсковец Полацкага памежнага атрада Аляксандр С. Інфармацыю Еўрарадыё пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
Загінуламу было 36 гадоў. Службу ён праходзіў на памежным пасту ў Карасіне.
Мужчына быў жанаты, у яго засталіся маленькія сын і дачка.

Трагедыя адбылася ў Браславе. Раніцай 12 ліпеня цела Аляксандра С. выявіў яго калега. Як стала вядома, пры здзяйсненні суіцыду не выкарыстоўвалася службовая або якая-небудзь іншая агнястрэльная зброя.
У ДПК выказваюць спачуванні родным і блізкім Аляксандра С. Падрабязнасцей таго, што адбылося, не выдаюць. Кажуць толькі, што на месцы, дзе адбылася трагедыя, працуюць следчыя.