Гомель, 14 ліпеня, трывожны вечар блізу цырка

Дзясяткі жахароў Гомеля выйшлі ўвечары 14 ліпеня на плошчу каля цырка пасля нерэгістрацыі былога банкіра Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнты.

Гамяльчане выйшлі на вуліцу ў знак салідарнасці. Не абышлося без затрыманняўАмапаўцы і міліцыя шыхтамі выцяснялі людзей з плошчы і прылеглай вуліцы Савецкай. Нелькі чалавек былі затрыманыя і ў бусіках вывезены ў невядомым накірунку.

Апроч таго, супрацоўнікі ДАІ перакрылі плошчу Паўстання, каб туды не заязджалі аўтамашыны.

На плошчы сустрэў купку маладых людзей, якія пакідалі небяспечнае месца.

«Бабарыку не зарэгістравалі. Прыйшлі параіцца супольна, што рабіць? Але ж бачыце, што тут робіцца«, – патлумачыў Вячаслаў, адзін маладых гамельчан.

Супрацоўнік ДАІ ў рангу капітана, у сваю чаргу, пажартаваў: «Цяпер тут у нас заўсёды шухер«.

На прэсавай канферэнцыі ў Мінску пасля таго, як Віктару Бабарыку адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, прадстаўніца яго штаба Марыя Калеснікава заявіла, што ўлада тым самым «паказала свой страх, бо ў нас быў моцны кандыдат. Нам проста плюнулі ў твар. Але сёння ўсё толькі пачынаецца«. Разам з тым на гэтай прэс-канферэнцыі была агучана інфармацыя, што штаб Бабарыкі не заклікаў людзей на вуліцу.