Яўген Міхасюк. Фота 34mag.net

Беларускія правабаронцы сведчаць, што пераслед іншадумцаў працягваецца па ўсёй краіне. Людзей затрымліваюць і адпраўляюць у суды. Спачатку хапалі апазіцыйных актывістаў, пасля — удзельнікаў ланцугоў салідарнасці. Цяпер жа сілавікі зацікавіліся ўдзельнікамі велапрабегаў салідарнасці.

10 ліпеня суд Цэнтральнага раёна сталіцы асудзіў на 7 сутак Андрэя Бароўскага і Аляксандра Масейчука, якія ўдзельнічалі ў такіх велапрабегах, перадае «Еўрарадыё».

Пазней стала вядома, што затрыманы яшчэ адзін удзельнік велапрабегаў — Яўген Міхасюк. Ён толькі паспеў паведаміць, што яго вязуць у Цэнтральны РУУС. Затрыманне ўдзельніка велапрабега адбылося і ў Бабруйску.