Адзін з падпісчыкаў канала «Краіна для жыцця» атрымаў ліст з адказам ад палітычнага вязня Сяргея Ціханоўскага, піша «Наша Ніва».

«Добры дзень. Дзякуй за ліст і паштоўку. Характэрна, што ў мяне раней была такая самая прычоска, як у К. Каліноўскага. Але гэта, вядома, супадзенне. Яшчэ супадзенне, што паўстанне К. Каліноўскага пачалося ў Горках, дзе я нарадзіўся. І правай рукой быў у яго доктар Ціханоўскі. А вось гэта ўжо не супадзенне. Родам ён быў адтуль жа, з Магілёўскай вобласці, адкуль мае сваякі па бацьку. Так што неяк так супала. Калі захочаце напісаць зноў, то ўкладзіце ў канверт канверт з адваротным адрасам, і я вам адкажу. Тут у СІЗА заняткаў не шмат. Сёння толькі атрымаў упершыню 62 лісты адразу. І адзін з іх ад Вас. Дзякуй вялікі! Верым, можам, пераможам!» — піша Ціханоўскі ў лісце за 1 ліпеня.

"Верым, можам, пераможам!" — Ціханоўскі піша з-за кратаў

"Верым, можам, пераможам!" — Ціханоўскі піша з-за кратаў

"Верым, можам, пераможам!" — Ціханоўскі піша з-за кратаў