Фота: S13.ru

Пракуратура Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па факту забруджвання ракі Бераставічанкі, што ў выніку прывяло да масавага мору рыбы.

Надзвычайнае здарэнне адбылося побач з вёскамі Паплаўцы і Іодзічы Бераставіцкага раёна. Па папярэдніх падліках у рацэ загінула больш 1,5 тысячы рыбін. Пробы вады з рэчкі паказалі павялічаную канцэнтрацыю шкодных рэчываў у ёй. Пад падазрэнне папала Бераставіцкая ЖКГ, якая магла зліць у раку сточныя воды.

Сума нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды складае больш 53 тысяч рублёў, што прызнана стратамі ў асабліва буйных памерах.