Фота https://dev.by

Бальніца хуткай дапамогі ў Гродне прапануе паслугу правядзення тэставання на каранавірус для арганізацый. Любому прадпрыемству альбо ўстанове горада дастаткова падаць заяўку.

Пасля атрымання заяўкі лабараторыя бальніцы выязджае на месца, праводзіць забор біялагічных матэрыялаў.

Кошт аднаго даследавання складае ад 22 рублёў 8 капеек да 23 рублёў 80 капеек. Вынік тэста чалавек атрымлівае па тэлефону ў той жа дзень.

У Бальніцы хуткай дапамогі кожны жадаючы можа прайсці экспрэс-тэст на каранавірус на платнай аснове. Зараз медыкі штодня робяць каля 90 тэстаў. Ужо выканана каля 500 даследаванняў. З іх 12% далі станоўчы вынік на COVID-19. Пры гэтым вострую інфекцыю паказалі 4% даследаванняў, каля 8% – тэсты ў людзей, якія перахварэлі каранавірусам і знаходзіліся на стадыі выздараўлення.