Аляксандр Класкоўскі

У гэтай выбарчай кампаніі ўжо ёсць свае ахвяры і героі, але я хачу пагаварыць пра тых, хто можа бяздарна змарнаваць сапраўды гістарычны момант.

Выбары аказаліся нечакана цяжкімі для ўлады. Народ забурліў. І менавіта ў гэтай сітуацыі традыцыйная апазіцыя, якая шмат гадоў, нібы горкаўскі буравеснік, клікала да палітычнага ўздыму, збольшага ўвогуле выпала з працэсу. Не відаць і не чуваць партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, БСДП (старшыня Ігар Барысаў), КХП – БНФ, Партыі БНФ. Выбачайце, хлушу: апошняя адзначылася днямі эпахальнай акцыяй – падала ў ЦВК скаргу з патрабаваннем адмовіць Аляксандру Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам. Угадайце з трох разоў, ці задаволяць…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 10 ліпеня

Поделиться ссылкой: