Павел Севярынец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту — пятыя запар

159
Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"

Восьмага ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вера Галаўкова прысудзіла чарговыя 15 сутак Паўлу Севярынцу. Суд праходзіў праз Skype.

Як паведамляе незарэгістраваны ў Беларусі праваабарончы цэнтр “Вясна”, на гэты раз яго судзілі за заклікі да ўдзелу ў акцыі каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня, якая праходзіла падчас пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты. 15 сутак непасрэдна за ўдзел у акцыі Севярынец атрымаў раней.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля дома пасля вяртання з акцыі каля Камароўкі. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак арышту. Падчас адбыцця пакарання ў яго было яшчэ як мінімум тры адміністрацыйных судовых пасяджэнні, на якіх яму дадавалі кожны раз па 15 сутак (агулам ён атрымаў 60 сутак цягам месяца). Ён ужо месяц знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна.

Таксама ў яго засталіся неадбытымі 30 сутак, атрыманых за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі ў Расіяй, якія праходзілі ў снежні.


Няма запісаў для адлюстравання