Фота https://hramada.org

Рэжысёрка-дакументалістка і грамадзянская актывістка Вольга Мікалайчык нечакана выйшла на волю 7 ліпеня — роўна праз месяц пасля затрымання. Сумарна за розныя «несанкцыянаваныя акцыі» ёй прысудзілі 58 дзён арышту, з якіх яна недабыла 28 дзён, піша Свабода.

Вольгу Мікалайчык вызвалілі з мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, што на 1-м завулку Акрэсціна. Вызвалення яна не чакала, але днём 7 ліпеня яе проста адпусцілі.

Яна 22 дні была ў карцары 2х3 метры, дзе не было нават вады, бялізны. Падчас адбыцця пакарання яна захварэла, бо было вельмі холадна, у яе не было цёплых рэчаў. Яе патрабаванні аб шпіталізацыі адміністрацыя турмы на Акрэсціна не задаволіла — лекавалася антыбіётыкамі. У яе забралі акуляры і лекі, толькі на мінулым тыдні прынялі першую перадачу з ежай.

Арышты палітычных актывістаў у часе выбарчай кампаніі яна назвала незаконнымі рэпрэсіямі і ўціскам грамадзянскай супольнасці. Адміністрацыя ІЧУ, кажа Мікалайчык, імкнулася настроіць супраць палітычных вязняў усіх астатніх. Спэцыяльна на дзень забіралі коўдры ў сукамэрнікаў. Але тыя не паддаліся і ставіліся да палітычных зняволеных пазытыўна.

Вольга Мікалайчык заставалася пад дзвярыма турмы на Акрэсціна ў чаканні вызвалення Паўла Севярынца і Веранікі Мішчанкі, якія таксама адбылі па 30 дзён арышту.

Поделиться ссылкой: