
У падтрымку Віктара і Эдуарда Бабарыкаў выказаўся амерыканскі акцёр Элайджа Вуд, вядомы выкананнем ролі Фрода Бэгінса ў трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”. Вядома, што сям’я Бабарыкаў — фанаты “Уладара пярсцёнкаў” — падчас навагодніх святаў арганізоўваўся сумесны прагляд рэжысёрскай версіі фільма, перадае Еўрарадыё.
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард (кіраўнік яго штабу) знаходзяцца за кратамі з 18 чэрвеня. Першы абвінавачваецца ў “адмыванні грошай”, “ухіленні ад выплаты падаткаў”, “дачы хабару”, другі — ва “ухіленні ад выплаты падаткаў”.