Кавярня «The Box 99», дырэктара якой зьбіў Андрэй Мільчанка

Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні былога супрацоўніка КДБ, начальніка аддзела УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Андрэя Мільчанкі і пакараў яго 7 гадамі зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён пазбаўлены таксама звання «палкоўнік КДБ». Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Мільчанка прызнаны вінаватым у наўмысным нанясенні дырэктару гомельскага кафе «The Box 99» Леаніду Ганчаронку цяжкіх цялесных пашкоджанняў з хуліганцкіх памкненняў – паводле арыкула 147, часткі 2, пункта 7 Крымінальнага кодэкса.

Палкоўнік КДБ пакараны 7 гадамі зняволення – ён збіў дырэктара кафе ў Гомелі

Як паведамлялася ў нататцы «Скрыня» для палкоўніка», інцыдэнт у кафе «The Box 99» здарыўся ўвечары 8 студзеня. Гэта літаральна паўсотні крокаў ад УКДБ па Гомельскай вобласці, дзе да пераводу ў Мінск служыў Андрэй Мільчанка.

Апошні разам з саслужыўцам зайшоў ў кафэ і, будучы нападпітку, стаў чапляцца да дзяўчат. Дырэктар кафэ заступіўся за іх. Мужчыны вывелі дырэктара на вуліцу і пабілі. Відэа з камеры назірання было змешчана ў сацыяльных сетках. Палкоўнік Мільчанка, як сцвярджалася, сам прыйшоў у міліцыю з павіннай. У справе ён адзін абвінавачаны, саслужывец праходзіў у судзе сведкай.