Таксама яна паабяцала ініцыяваць выхад Беларусі з Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і дэнанансаваць дамову аб саюзнай дзяржаве.

Прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты апублікавала ў інтэрнэце відэазварот да беларусаў з нагоды афіцыйнага свята – Дня незалежнасці. Павіншаваўшы суайчыннікаў, яна адзначыла, што сёння на самой справе мы святкуем не Дзень незалежнасці, а дзень вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Яна заявіла, што ў гісторыі ёсць іншая дата, якая датычыцца незалежнасці краіны, – 25 сакавіка, калі ў 1918 годзе быў абвешчаны суверэнітэт Беларускай Народнай Рэспублікі.

Беларусы заслужылі аднавіць сваю гістарычную памяць і святкаваць сапраўдную гістарычную незалежнасць”, – адзначыла яна, выказаўшыся, што святкаванне 3 ліпеня выгладае як водгук савецкага мінулага, як спасылка на тое, што ў Беларусі не было да гэтага сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці.