У залі суда, дзе разглядалася адміністрацыйная справа Вергілія Ушака

Вергілія Ушака асудзілі па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: за хуліганскія дзеянні і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Ён быў затрыманы 29 мая ў Гродне разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім на пікеце па збору подпісаў за вылучэнне кандыдытам на пасаду прэзідэнта Святляны Ціханоўскай. Суд па адмінстрацыйным пратаколам адбываўся праз інтэрнэт, паколькі Ушак знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яму, як і Ціханоўскаму, прад’явілі абвінавачанне паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Вергілій Ушак прыехаў 29 мая адмыслова з Мінска ў Гродна, каб весці стрым на YouTube-канале з пікета. Пасля таго, як вядомая заваруха з затрыманнем Сяргея Ціханоўскага скончылася, да яго падышлі двое ў цывільным і масках і запрасілі прайсці ў машыну. З яго слоў, ён спакойна туды праследаваў.

У аўтамабілі, як сведчыць Ушак, ён таксама спакойна сеў і нічога не прадпрымаў. Аднак сведкі-міліцыянеры Павел Конан і Дзяніс Серада ў рапартах і падчас разгляду справы засведчылі, што ён нецэнзурна лаяўся, супраціўляўся, размахваў рукамі, хапаў іх за адзенне і не хацеў сядаць.

Вергілій хадайнічаў, каб адбыўся прагляд аператыўнай стужкі аб тым, як яго затрымлівалі, але хадайніцтва не было задаволена, паколькі Ленінскі РАУС ня мае магчымасці яе прадставіць з тэхнічных прычын.

У выніку суддзя Наталля Козел вынесла рашэнне, паводле якога Вергілій Ушак асуджаны агулам на 7 сутак арышту.

Вядома, што Вергілію 26 гадоў, ён працуе відэааператарам у адным з манастыроў у Мінску.