Цапкала не збіраецца спыняць прэзідэнцкую кампанію

1152

Валерый Цапкала не збіраецца спыняць прэзыдэнцкую кампанію, хоць Цэнтральная выбарчая камісія прызнала сапраўднымі ў яго толькі 75 тысяч подпісаў, а каб зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, трэба 100 тысяч, паведамляе Свабода

1 ліпеня ён на прэс-канфэрэнцыі пасля звестак ЦВК пра непрызнанне большасці сабраных за яго подпісаў паведаміў, што ёсць яшчэ 3 дні каб апратэставаць прадстаўленыя вынікі.

На прэс-канферэнцыі было нагадана, што штаб Валерыя Цапкалы сабраў 212 тысяч подпісаў, з іх у тэрытарыяльныя камісіі перадалі каля 160 тысяч. Іх правяралі ў тры этапы: на абласным узроўні, у штабе і ў незалежнай рэвізійнай камісіі. Ён мяркуе, што гэтая працэдура была самай строгай.

Не прызналі каля паловы пададзеных подпісаў. Цапкала адзначыў «дзіўныя з’явы»: як то ў Горадні, дзе подпісы збіралі толькі ў Ленінскім раёне за адным сталом, асобна фіксавалі жыхароў Ленінскага і Кастрычніцкага раёну, ды ў Кастрычніцкім прызналі несапраўднымі 1,8% подпісаў, па Ленінскім — 16%.

Гэта кажа пра тое, што «недзе падлік вёўся некарэктна», лічыць Цапкала. Цяпер ягоны штаб падрыхтаваў звароты ў выбаркамы па акты адбракоўкі подпісаў — хоча правесці апытанні тых людзей, чые подпісы адбракавалі. Перадусім хочуць праверыць подпісы ў Фрунзэнскім раёне Мінска, дзе адбракавалі 18 тысяч подпісаў, а сабралі агулам звыш 30 тысяч (і згубілі іх усе).

Пра магчымасць аб’яднання з іншымі патэнцыйнымі кандыдатамі Цапкала сказаў: «Давайце спачатку пройдзем працэс юрыдычны. Пасля, безумоўна, мы будзем з кімсці з тых людзей, хто застанецца ў спісе кандыдатаў у прэзыдэнты, калі гэта не акажамся мы, то так, мы думаем, што такое аб’яднанне магчымае».

Поделиться ссылкой: