Святлана Ціханоўская дала каментарый Свабодзе па інфармацыі ЦВК пра прынятыя подпісы за вылучэнцаў у кандыдаты ў прэзідэнты.

«Нейкая гульня вядзецца, а мы правілаў ня ведаем», — сказала патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты.

Яе ўразіла, што каля 200 тысяч подпісаў, пакінутых за Віктара Бабарыку, былі не прынятыя, і што не залічылі галасы за Валера Цапкалу. «Я спадзяюся, іх каманды будуць змагацца за гэтыя галасы», — выказалася Святлана Ціханоўская.

Яна «не здзівілася б», каб і подпісы за яе вылучэньне «парэзалі». «І ніхто б нічога не даказаў. Мы адпачатку чэсна і адкрыта збіралі подпісы, у нас не было заводу, каб мы маглі там сабраць… Але маглі б і нас „парэзаць“ на гэтым этапе. Можа, ува мне ня бачыць канкурэнта ўлада — праўда, пакуль ня ведаю. Для нечага мы ім патрэбныя… Яшчэ не было рэгістрацыі. Пакуль, як ва ўладзе нейкія свае правілы гульні — складана нешта камэнтаваць, прадбачыць, прагназаваць. Які будзе іх наступны ход — невядома», — кажа Святлана Ціханоўская.

Калі яе зарэгіструюць як кандыдатку ў прэзыдэнты — яна працягне барацьбу.

«Адступаць няма куды. Гэта магчымасць прыцягнуць увагу да Сяргея, да іншых палітвязняў», — кажа Святлана Ціханоўская.