
З-за каронавірусу міжнароднае назіранне за выбарамі ў Беларусі будзе мінімальным.
Унутраныя настроі краіны абмяркоўваліся падчас вебінару „Пандэмія і выбары: аналізуем новыя сэнсы”. Асноўныя палітычныя варункі Беларусі акрэсліў аналітык Аляксандр Класкоўскі: – Кладучы руку на сэрца, Захаду сёння не да беларускіх выбараў. Стараюцца „заходнікі” не казаць пра палітвязняў… Краіна ў тупіку. Нарэшце гэта дайшло і да тых людзей, якія, груба кажучы, раней „думалі толькі страўнікам”. А вуліца – гэта галоўная фобія беларускага рэжыму. Усе рэвалюцыі былі нечаканымі: і „арабская вясна”, і „каляровыя” рэвалюцыі на постсавецкай прасторы.
Паводле прагнозаў Класкоўскага, беларускі рэжым пасля выбараў з цяжкасцю, але выстаіць. Выклікі грамадства і эканомікі застануцца тымі ж і будуць патрабаваць тэрміновага вырашэння.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!