Фота БелТА

Цэнтвыбаркам, піша NN.BY, абвясціў даныя аб прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты подпісах: 

  • Аляксандр Лукашэнка — 1 939 572 подпісы,
  • Віктар Бабарыка — 165 744,
  • Ганна Канапацкая — 146 588,
  • Сяргей Чэрачань — 143 109,
  • Андрэй Дзмітрыеў — 106 841,
  • Святлана Ціханоўская — 104 757,
  • Валерый Цапкала — 75 249.

Такім чынам, на гэтым этапе кампаніі з гонкі выбывае Валерый Цапкала. Ён здаў больш за 160 тысяч подпісаў, але ў многіх буйных гарадах іх ушчэнт зарэзалі. Цапкала яшчэ можа абскардзіць рашэнне ЦВК, аднак гэта ніколі не давала плёну.

У Бабарыкі прызналі менш за палову сабраных яго ініцыятыўнай групай подпісаў.

Прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах.