Фото: polskieradio.pl

Паводле дадзеных экзітполаў, першы тур прэзідэнцкіх выбараў адбыўся пры рэкорднай за апошнія 25 гадоў яўцы – 62,9%.

Паводле вынікаў апытання экзітполу IPSOS, пераможцам першага тура прэзідэнцкіх выбараў стаў цяперашні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Кандыдат кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» атрымаў 41,8 % галасоў выбарцаў.

Другі вынік – 30,4 % здабыў кандыдат апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі», мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Рафал Тшаскоўскі і Анджэй Дуда пазмагаюцца за пасаду прэзідэнта Польшчы падчас другога тура выбараў, які адбудзецца 12 ліпеня.

Паводле дадзеных экзітполаў, трэцяе месца ў першым туры выбараў заняў пазасістэмны палітык Шымон Галоўня – 13,3%. Чацвёрты радок займае права-кансерватыўны палітык, кандыдат «Канфедэрацыя» Кшыштаф Босак. Кандыдат польскіх «Левых» Роберт Бедрань займае пятае месца з вынікам 2,9%.

Нечаканы малы вынік атрымлівае лідар Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш, яго падтрымала 2,6% выбарцаў.

Пазасталыя пяць кандыдатаў не атрымалі больш за 1% важных галасоў.

Пераможцам першага тура прэзідэнцкіх выбараў стаў Анджэй Дуда
Дадзеныя экзітполу IPSOS

Паводле дадзеных экзітполаў, першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбыўся пры рэкорднай за апошнія 25 гадоў яўцы – 62,9 %.

Дадзеныя апытанняў экзітполаў могуць адрознівацца ад фактычнага выніку галасавання, але ваганнe паказнікаў зазвычай не перакрочвае 2%. Афіцыйныя вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы можа паведаміць ужо ў аўторак.