Уладальнік Гран-пры «Славянскага базару» спявак Аляксей Грос вечарам 28 чэрвеня ў сябе ў інстаграме расказаў, што павінен быў выступаць на Рэспубліканскім балі выпускнікоў, але незадоўга да мерапрыемства яму патэлефанавалі і адмянілі гэта і іншыя выступленні. Спявак апублікаваў некалькі крытычных допісаў пра сітуацыю ў краіне, пра неабходнасць сумленных і справядлівых выбараў у Беларусі, паведамляе «Наша Ніва«.

View this post on Instagram

#СтыдноМолчать — СТЫДНО БЫТЬ ЛИЦЕМЕРОМ! … Если для сегодняшнего руководства Беларуси люди культуры, искусства и медиа — это безликие персонажи и скоморохи, то тогда мне стыдно, что я был частью этого механизма! Где-то месяц назад меня пригласили (и утвердили!) с выступлениями на «Президентский бал» для выпускников, на праздничный концерт 2-ого июля во Дворце республики в преддверии Дня независимости и на 3-е июля на традиционную площадку — Стелу! Ну и открытие «Славянский базар в Витебске» как обладателя Гран-при 2016 года. Проделана была работа: утверждён репертуар, костюмы (не улыбайтесь, у нас ещё так), запись общих песен и т.д. А буквально несколько дней назад раздался звонок: «Алексей, вас убрали со всех концертов!». Причина — публикации в Инстаграм, где я всего лишь высказываю своё мнение как гражданин Беларуси по поводу предвыборной ситуации в стране, да и ситуации в целом, делюсь своей реакцией на задержания мирных людей и собираю людей для участия в волонтёрской помощи врачам. Как сегодня оказалось, далеко ни один я попал в подобную ситуацию. До сегодняшнего дня я считал, что подобные публикации и высказывания коллег, спортсменов, блогеров — это скорее определённый хайп. Сейчас же точно понимаю, что это всего лишь гражданская позиция (и даже не политизация!), которой беларусы только начинают делиться, а за неё уже людей чихвостят. БАСТА, ХВАТИТ! А ведь такие истории сплошь и рядом, и только сейчас мы начинаем говорить, и видеть их! #ЖывеБеларусь

A post shared by Alexey Gross #АЭтотГросс (@grossalexey) on

«Калі для сённяшняга кіраўніцтва Беларусі людзі культуры, мастацтва і медыя — гэта безаблічныя персанажы і скамарохі, то тады мне сорамна, што я быў часткай гэтага механізма!

Дзесьці месяц таму мяне запрасілі (і зацвердзілі!) з выступамі на «Прэзідэнцкі баль» для выпускнікоў, на святочны канцэрт 2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі напярэдадні Дня Незалежнасці і на 3 ліпеня на традыцыйную пляцоўку — Стэлу! Ну і на адкрыццё «Славянскага базару ў Віцебску» як уладальніка Гран-пры 2016 года. Праведзена была праца: зацверджаны рэпертуар, касцюмы (не ўсміхайцеся, у нас яшчэ так), запіс агульных песень і г. д. А літаральна некалькі дзён таму пачуў званок: «Аляксей, вас прыбралі з усіх канцэртаў!» Прычына — публікацыі ў інстаграме, дзе я ўсяго толькі выказваю сваё меркаванне як грамадзянін Беларусі наконт перадвыбарчай сітуацыі ў краіне, ды і сітуацыі ў цэлым, дзялюся сваёй рэакцыяй на затрыманні мірных людзей і збіраю людзей для ўдзелу ў валанцёрскай дапамозе дактарам», — піша спявак.

Ён запэўнівае, што не адзін трапіў у падобную сітуацыю.