Игорь Лосик. Фото https://t.me/belamova
Игорь Лосик. Фото https://t.me/belamova

На затрыманага 25 чэрвеня фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадкаў, паведаміла Свабодзе жонка затрыманага Дарʼя Лосік.​

Паводле крымінальнага артыкула 342 Ігару Лосіку пагражае да трох гадоў турмы.

Ігар Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна ў Менску.

«Патэлефанаваў дзяжурны сьледчы і распавёў, што далі дзяжурнага адваката», — напісала Свабодзе Дарʼя Лосік.

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасьля ператрусу ў яго кватэры.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»