Стала вядома, дзе ўладкаваліся былы віцэ-прэм’ер і экс-міністр інфармацыі

1555
Ігар Ляшэнка / БЕЛТА

Былы віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка з траўня ўзначальвае прадстаўніцтва “Гомельтранснафта Дружба” ў Мінску, паведамляе TUT.by. З працы ва ўрадзе ён сышоў у пачатку сакавіка “у сувязі з пераходам на іншую працу” (працаваў віцэ-прэм’ерам са жніўня 2018-га). Ляшэнку замяніў Юрый Назараў. Раней Ігар Ляшэнка ачольваў канцэрн “Белнафтахім”, перадае Еўрарадыё.

Экс-міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч з 1 ліпеня пачне працаваць галоўным рэдактарам часопіса Адміністрацыі прэзідэнта “Беларуская думка”, паведамляе nn.by. З 2017-га там галоўнага рэдактара не было. Карлюкевіч быў міністрам інфармацыі амаль тры гады. У пачатку чэрвеня яго замяніў Ігар Луцкі. Раней Аляксандр Карлюкевіч быў кіраўніком выдавецкага дома “Звязда”.

Стала вядома, дзе ўладкаваліся былы віцэ-прэм'ер і экс-міністр інфармацыі
Аляксандр Карлюкевіч (злева) / З архіву Еўрарадыё

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!