Фота https://www.svaboda.org

Аб страце дамена рэдакцыя інфармацыйнага рэсурса паведаміла днём 25 чэрвеня у Фэйсбуку ў інтэрнэце і выказала спадзяванне, што гэта часовая з’ява.

Сапраўды, чытачы не змаглі з папярэдняй ночы трапіць з камп’ютэраў і мабільных прылад на партал. Па інфармацыі Еўрарадыё, адпаведны дамен, які належаў “Нашай Ніве”, быў выстаўлены на аўкцыён.

Мы спрабуем разабрацца ў прычынах гэтага. Як толькі ў нас будзе поўнае разуменне сітуацыі, адразу паведамім пра гэта”, – інфармавала выданне чытачоў і запрашаля падпісвацца на свае інфрармацыйныя стужкі ў сацыяльных сетках.

Вечарам 25 чэрвеня рэдакцыя “Нашай Нівы” праінфармавала праз сацыяльныя сеткі, што праблема аказалася ў блытаніне з аплатай арэнды дамена і яе пратэрміноўцы. Кошт справы – 25 рублёў.

Як толькі мы даведаліся пра адключэнне NN.BY, уначы а 1.20 мы пабудзілі кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі, звязваліся з «Адкрытым кантактам» і «Надзейнымі праграмамі» (Дзе зарэгістраваны адпаведна дамен і электронная пошта. – Рэд.). Увечары сустракаліся з міністрам інфармацыі. Мы таксама ведаем, што наша сітуацыя абмяркоўвалася сілавікамі. Аднак да вечара 25 чэрвеня нічога так і не рашылася”, – паведамляецца ў тэлеграм-канале “Нашай Нівы”.

Рэдакцыя вымушана была запусціць новы сайт па запасным адрасе Nashaniva.by.

Поделиться ссылкой: