Верталёт Robinson 44

Пакружыць на верталёце над старым Гродна ўжо з 3 ліпеня прапануе турыстычная кампанія “Студыя Адпачынку”.

Кампанія таксама анансавала магчымыя палёты на верталёце з Гродна да Мінска.

Часовая верталётная пляцоўка будзе размешчана літаральна ў цэнтры горада на вуліцы Вялікай Траецкай, за будынкам Харальнай сінагогі. Працягласць палёта над горадам плануецца да 15 хвілін. Кошты ўражваюць: 75 рублёў за месца побач з пілотам і 65 рублёў за пасажырскае месца ў салоне. У верталёце чатыры пасадачныя месцы.

Дарэчы, жадаючым дабрацца да Мінска за 75 хвілін давядзецца за месца заплаціць 300 рублёў.

Фірма выкарыстоўвае верталёт амерыканскай вытворчасці бізнэс-класа – Robinson 44. Ён каштуе 500 тысяч долараў ЗША.

Поделиться ссылкой: