Фота з адкрытых крыніц

Мільярдэр Ілон Маск стварае касмічную сетку Starlink. Яго кампанія SpaceX шукае людзей, якія прымуць удзел у тэставанні сістэмы.

Сетка павінна ахапіць сваім дзеяннем усю плошчу нашай планеты. Доступ да інтэрнэту ў любым кутку свету будуць гарантаваць тысячы малых спадарожнікаў, якія ўжо некалькі месяцаў адпраўляюцца ў космас у рамках праграмы SpaceX.

Пакуль на арбіце Зямлі былі размешчаны больш за паўтысячы з іх. Апошнія былі запушчаны на борце ракеты Falcon 9. Палёт стаў першай у гісторыі прыватнай касмічнай місіяй.

Ілон Маск абяцае, што новая сетка будзе нашмат хутчэйша, чым даступныя ў цяперашні час шырокапалосныя сувязі.

Плануецца, што тэсты сістэмы пачнуцца гэтым летам.