Фота https://mag.relax.by

Вядомая спявачка Рыта Дакота, якая мае два з половай мільёны падпісчыкаў у сацыяльных сетках, днямі зрабіла каментарый наконт падзей, якія апошнім часам адбываюцца ў Беларусі.

– Беларусь – мой дом, – шчыра гаворыць артыстка. – Мая Радзіма. Кавалак майго сэрца. У якіх бы краінах я ні атрымлівала прызнанне – я беларуска і вельмі ганаруся гэтым. Я – бульбашка, дзяўчынка з Камароўкі.

Маё сэрца абліваецца крывёю ад таго, што я бачу цяпер. Як мне шкада людзей!.. Мая душа баліць…

Мая Мія цяпер у Мінску ў бабулі. Мы жывём у цэнтры, недалёка ад стэлы. І мне страшна ўсведамляць, што я не змагу проста пагуляць са сваім дзіцем ўвечары ў парку і застацца ў бяспецы, калі паеду яе забіраць ад бабулі праз тыдзень. Што не змагу ўвечары прагуляцца па праспекце з Вікай. Мне страшна за родных, за сяброў, я ў жаху і ў шоку…

Я не ведаю, што я магу зрабіць, каб падтрымаць свой народ. Я не рэвалюцыянер, не апазіцыянер і не палітычны рупар. Я і зусім не хацела выказвацца пра гэта да апошняга, усведамляючы, якая армія пойдзе за мной, што б я ні сказала. Мяне задзяўблі нават пасля апошняга паста з татуіроўкамі, што я разводжу секту. Таму я з гэтага часу прытрымліваюся парады Маці Тэрэзы – ніколі не ўдзельнічаць у мітынгу «супраць вайны», калі можна ўдзельнічаць у мітынгу «за каханне».

Усведамляючы сваю адказнасць, я фільтрую кожнае сказанае слова. Заклікаць да чагосьці не магу і не хачу. Я хачу, каб людзі заставаліся ў бяспецы – па-першае, і па-другое, рабілі тое, што загадае сэрца і сумленне.

Лепшае, што я магу зрабіць, – гэта як мага хутчэй прыехаць з канцэртам і ўзяць вас у абдымкі сваёй музыкай. Напэўна, гэта наогул адзінае вернае, што можа рабіць артыст і музыкант.

Я вельмі веру ў тое, што ў гэты раз справядлівасць пераможа. І што дзеля гэтай справядлівасці не будзе пралівацца кроў…

Поделиться ссылкой: