Фота: @denis_kurjan

Былы вядучы БТ і АНТ Дзяніс Курʼян на сваёй старонцы ў Інстаграме крытычна выказаўся наконт сённяшніх затрыманняў АПАПам у Мінску людзей каля крамы Symbal.by.

Я, як і, мяркую, увесь мірны беларускі народ, чакаю ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіены, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка?” – напісаў ён.

View this post on Instagram

Набыў у @symbalby байку з сімвалічным слоганам “Беларусь-край дужых”. На ей наш сімвал, зубр. З’яуленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. На якія мы ў нашую мірную краіну запрасілі ўвесь свет. Есць тыя, ў каго свае бачанне “краю дужых”? Дужых з аўтазаку, якія могуць выскакнуць на “хапун” у любым месцы без прычыны? Я, як і, мяркую, увесь мірны беларускі народ, чакаю ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіены, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка? Адкажыце ў медыя, калі ласка. Зробім высновы. Але не пра “зламанае люстэрка” нейкага аўто. На відэа дзеянні АМАПа выглядаюць адвольнымі, нібыта хапаюць ўсіх запар. І гэта, канешне, хвалюе мірнае насельніцтва мірнай краіны.

A post shared by Денис Курьян (@denis_kurjan) on

23 чэрвеня магазін symbal.by абвясціў, што зачыняецца з наступнага панядзелка з-за праверак. Людзі прыйшлі, каб паспець купіць патрыятычную прадукцыю, на вуліцы ўтварылася чарга. Праз нейкі час да крамы пад’ехаў аўтазак – АМАП пачаў жорстка затрымліваць пакупнікоў.

Поделиться ссылкой: