Фота: noc.by

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, беларуская біятланістка Дар’я Домрачава на сваёй старонцы ў Інстаграме выказала стаўленне да будучых выбараў.

«На шматлікія пытанні пра мае адносіны да маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь хацела б пакінуць тут вычарпальны адказ: «Я абсалютна дакладна за свабодныя і справядлівыя выбары ў нас у краіне. Гэтак жа сама, як і за тое, што кандыдаты ў прэзідэнты павінны адпавядаць вызначаным заканадаўствам патрабаванням. Маё права і абавязак як грамадзяніна – прыйсці на выбары 9-га чысла і прагаласаваць. Люблю Родную Мірную Беларусь!» – напісала яна.