Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Святлана Ціханоўская разам з сябрамі ініцыятыўнай групы здала ў тэрытарыяльныя камісіі каля 110 тысяч подпісаў. «На жаль, з розных прычын 36 тысяч подпісаў мы не паспелі здаць», – зазначыла яна ў камэнтарыі для “Радыё Свабода”.

Яна просіць беларусаў падтрымаць яе мужа, Сяргея Ціханоўскага. 20 чэрвеня вядомаму блогеру, а цяпер – палітзняволенаму, працягнулі тэрмін утрымання ў карцэры да 26 чэрвеня. 22 чэрвеня адвакат паспрабуе наведаць СІЗА і высветліць прычыны такіх мер.

«Прашу ўсіх падтрымаць Сяргея ў такую цяжкую хвіліну. Вы можаце напісаць яму лісты, выказаўшы сваю салідарнасьць», – прапанавала патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты.

Поделиться ссылкой: