Міхась Скобла
Міхась Скобла

З Украіны, з горада Крывы Рог, прыйшла бандэроль, а ў ёй прыпавесці Васіля Быкава на ўкраінскай мове – “Байкі світові”. Пераклаў і даслаў кніжку карэнны крыварожац Дзмітро Шчарбіна, з якім мы знаёмы толькі завочна, праз “Фэйсбук”. Ён ніколі не быў у Беларусі, нашу мову вучыў самастойна, чытаючы “Вожык” і слухаючы Радыё Свабода.‘­’Š Дзмітро з маленства мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, лекары забараняюць яму заседжвацца пры камп’ютары, але ён усёроўна перакладае і папулярызуе ва Украіне беларускую літаратуру. Як самаахвярнік-валанцер, ніхто яму за гэта не плаціць.

Думаў: пагартаю я гэтыя “Байкі світові” ды пастаўлю на ганаровую паліцу. Ну не перачытваць жа ў перакладзе тое, што чытаў у арыгінале! Але дасланая пабрацімам кніжка неяк міжволі захапіла мяне, і я прачытаў яе ўсю. З удзячным пачуццем да перакладчыка, які змог захаваць лад і настрой быкаўскай прозы…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце “Народная Воля” за 19 чэрвеня  
”
Š  

Поделиться ссылкой: