Пікет па збору подпісаў за Валерыя Цэпкалу

З іх 16 тысяч былі сабраныя ў Гродне. Усе яны перададзены ў выбарчыя камісіі для рэгістрацыі. Збор подпісаў працягваецца яшчэ да 19 чэрвеня.

Пераважна подпісы за Валерыя Цэпкалу ў Гродне збіралі на пікетах, якія ладзіліся ва ўсіх раёнах горада. Хадзілі і па кватэрах, а таксама выконвалі заяўкі грамадзян, калі тыя тэлефанавалі ў штаб і прасілі прыйсці да іх дамоў.

У Гродне зборам подпісаў займаліся 41 член ініцыятыўнай групы. Нікога з іх не затрымлівалі, хаця, паводле членаў ініцыятыўнай групы, былі правакацыі на якія яны імкнуліся рэагаваць спакойна.

Дарэчы, штаб Цэпкалы першым у Гродне пачаў здаваць подпісы для рэгістрацыі.

Поделиться ссылкой: