Фото https://bestbelarus.by

Як вядома, прамысловы гігант не спыніў сваю дзейнасць і працуе ў звычайным рэжыме нават у пандэмію.

29 мая Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскі трактарны завод, дзе сустракаўся не толькі з кіраўніцтвам прадпрыемства, але і з яго работнікамі.

Хвароба ў гэтай пандэміі займае, можа, палову, а тое і менш. Усё астатняе – гэта палітыка,заявіў тады кіраўнік Беларусі.

Амаль праз тры тыдні пасля гэтага мы вырашылі пацікавіцца, якая зараз эпідэміялагічная абстаноўка на заводзе? Тым больш, што ў інтэрнэце гуляюць чуткі, што амаль усё заводскае кіраўніцтва перахварэла альбо хварэе на каранавірус. У тым ліку і генеральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк.

Я не ведаю нічога пра кіраўніцтва, але ў нашым 94-м цэху захварэлыя былі, – кажа адзін з работнікаў прадпрыемства. – Здаецца, чатыры альбо пяць пацверджаныя выпадкі ці то запалення лёгкіх, ці то каранавіруса. Праўда, зараз як быццам сітуацыя нармалізавался, пра новых захварэлых не чуваць. Усе працуюць. Рэгулярна выдаюць антысептыкі і маскі. А што рабіць? Карміць жа сям’ю трэба.

У прыёмнай генеральнага дырэктара паведамілі, што “Віталь Міхайлавіч Воўк адсутнічае на працы, а яго абавязкі выконвае першы намеснік Тарас Андрэевіч Мурог”. Праўда, больш ніякай інфармацыі не далі.

А вось у прыёмнай намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Андрэя Суслянкова кажуць, што ён зараз на бальнічным.

Пайшоў у адпачынак і захварэў, – коратка ўдакладнілі мне.

Яго абавязкі зараз выконвае Ігар ВАРАБЕЙ, які і распавядае пра эпідэміялагічную абстаноўку на прадпрыемстве.

Усё ў нас нармальна, калектыў працуе і выконвае пастаўленыя задачы, – кажа Ігар Уладзіміравіч.

– Колькі захварэлых на заводзе?

У мяне няма такіх лічбаў, гэта ж урачэбная таямніца. Пэўная колькасць хворых, безумоўна, ёсць, але сітуацыя не катастрафічная.

Поделиться ссылкой: