Павел Севярынец застаецца за кратамі
Павел Севярынец. Фота Еўрарадыё

Прэс-служба МУС назвала фэйкам паведамленні, быццам Павел Севярынец ускрыў сабе вены ў следчым ізалятары ГУУС Мінгарвыканкама.

“Канваір на маніторы відэаназірання яшчэ тыдзень таму ўбачыў, як Севярынец цёрся рукой аб краты ў камеры. Дзеянні былі спыненыя міліцыянтам і выкліканы медработнік, толькі дапамога не спатрэбілася. Дадаткова паведаміць няма чаго”, — заявіла міліцэйская прэс-служба ў сваім Telegram-канале, перадае Еўрарадыё.

МУС падкрэслівае, што ўсякую іншую інфарцыю пра гэты інцыдэнт варта расцэньваць як ілжывую.

Кіраўніцтва сталічнай міліцыі вырашыла правесці праверку па факце распаўсюду заведама ілжывай інфармацыі.

Пра інцыдэнт стала вядома са словаў Паўла Севярынца, якога сёння судзілі ў Фрунзенскім судзе сталіцы. Палітык заявіў, што знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў карцары ў бесчалавечных умовах. Павел паведаміў, што ў яго забралі ўсе рэчы, у тым ліку цёплую вопратку, у камеры няма вады, а ўначы настолькі халодна, што ён вымушаны адцсікацца ад падлогі, каб не замерзнуць. На знак пратэсту, як сказаў Севярынец, ён парэзаў сабе руку.

Поделиться ссылкой: