Фото: https://dev.by

У горадзе з’явілася магчымасць зрабіць платныя тэсты на COVID-19 для выезду за мяжу.
Для гэтага патрабуецца пацвердзіць выезд квітком на паездку альбо іншым дакументам.

Такая ўмова змешчана на сайце Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, дзе праводзяцца тэсты. На рукі будзе выдавацца даведка на рускай і англійскай мовах для краін, дзе патрабуецца афіцыйнае пацверджанне адсутнасці COVID-19 у чалавека.

Для здачы аналізу патрэбна прадставіць у Цэнтр гігіены заяву, копію пашпарта, копію квітка або іншага дакумента, які пацвярджае выезд за мяжу і квітанцыю аб аплаце.

Для рэзідэнтаў Беларусі працэдура каштуе 41 рубель, для нерэзідэнтаў – 54 рублі 50 капеек. Кошт можа мяняцца ў залежнасці ад кошту расходных матэрыялаў.

Поделиться ссылкой: