Сьвятлана Ціханоўская панесла подпісы ў адміністрацыю Савецкага раёну Гомля, паведамляе Свабода. Яна заявіла, што будзе працягваць удзел у выбарчай кампаніі, бо «толькі так я магу дапамагчы мужу».

Раней 16 чэрвеня патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты прыслала Свабодзе відэазварот, у якім заявіла аб пагрозах, якія ёй паступаюць у сувязі з удзелам у выбарах.

Яна казала, што пакуль не здала подпісы і вагаецца, якое прыняць рашэньне, бо «дзеці даражэйшыя за ўсё», і калі зразумее, што пагрозы маюць пад сабой грунт, то зробіць выбар на карысьць дзяцей, а не палітычнай барацьбы. Цяпер дзеці Ціханоўскіх у Менску з маці Сьвятланы.

Гомель быў першым горадам, дзе Ціханоўская спрабавала здаць подпісы. Нумар, зь якога тэлефанавалі, быў з украінскім кодам.

Поделиться ссылкой: