Ёзэф Мігаш / БЕЛТА

Пасол Славакіі Ёзэф Мігаш, які 9 траўня прыйшоў на вайсковы парад у Мінску, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

Адпаведны ўказ 15 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У дакуменце падкрэсліваецца, што Мігаш адзначаны “за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй”, паведамляе Еўрарадыё.

Як паведамлялася раней, большасць амбасадараў краін ЕС не прыйшлі на парад, які праводзіўся ў часы распаўсюду каранавіруса. Прысутнічалі толькі паслы Славакіі і Венгрыі. Ёзэф Мігаш заявіў, што яго ўдзел быў прынцыповым, паколькі ён — “сын партызана” і з’яўляецца антыфашыстам. Аднак ён не параіўся з МЗС Славакіі наконт свайго намеру прысутнічаць на парадзе. У выніку Мігаш папрасіў адхіліць яго ад пасады. У нашай краіне ён працуе з 2016-га.

Лукашэнка назваў сітуацыю з адстаўкай славацкага пасла “міжнародным скандалам”.

Поделиться ссылкой: